Грамадства120120

Унучкі Лукашэнкі хочуць больш беларускай мовы ў школе

18 студзеня ў музеі Якуба Коласа ўзнагароджвалі пераможцаў літаратурнага конкурса «Гуляй, зіма, твая часіна!». Першае месца ў ім занялі Дар’я і Настасся — дочкі Дзмітрыя Лукашэнкі.

Яны перамаглі ў катэгорыі «Творчыя работы малодшых школьнікаў». Дзяўчынкі сказалі, што беларускай мове іх вучаць настаўнікі і выказалі жаданне, каб у школе было больш заняткаў беларускай. Дома ж з бацькамі Дар’я і Настасся размаўляюць па-расейску.

Другакласніца Дар’я і трэцякласніца Настасся даслалі на спаборніцтва апавяданне пра снегавіка і казку пра аднарога. Пісалі яны па-беларуску. Дар’я сказала, што з напісаннем сачынення крыху дапамагала маці: «Матуля дапамагала перакладаць некаторыя словы з расейскай на беларускую», — распавяла дзяўчынка.

На імпрэзу дзяўчатак прывезла мама — Ганна Лукашэнка. Іх суправаджалі два ахоўнікі. Журналістаў сабралася столькі, што не ўсім хапіла месца ў асноўнай зале.

А дзяўчаткі нават падчас афіцыйных прамоваў гарэзілі і ўсміхаліся.

Каментары120

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць