БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў тэставым рэжыме пачала працу медыцынская даведачная служба 131

10.01.2014 / 09:30

Медыцынская даведачная інфармацыйная служба аб дзейнасці арганізацый аховы здароўя, падпарадкаваных камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкама, пачала працаваць у тэставым рэжыме. Гэта call-цэнтр, які працуе на базе ААТ «Медыцынская ініцыятыва».

Патэлефанаваўшы на нумар 131, можна замовіць талон на ўсе віды УГД-дыягностыкі ва ўсе ўстановы, падведамасныя профільным камітэтам Мінгарвыканкама, атрымаць інфармацыю пра платныя медыцынскія паслугі, а таксама выклікаць медыцынскае таксі.

Як патлумачыла дырэктар ААТ Ірына Мудрова, даведачная служба працуе ў тэставым рэжыме ў буднія дні з 8.30 да 17.00. Гэты праект мае пакрокавую стратэгію развіцця. У далейшым пералік інфармацыйных паслуг плануецца пашырыць. У яго ўвойдуць кансультацыі па іншых запатрабаваных у насельніцтва пытаннях медыцынскага характару.

З-за таго, што медыцынская даведачная служба працуе ў тэставым рэжыме, тэлефанаванне на 131 бясплатнае.

У будучыні паслугі інфармацыйнай службы будуць платнымі, але з улікам сацыяльнай значнасці праекта даступнымі для насельніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула