БЕЛ Ł РУС

Азаранка ў першым раўндзе Australian Open згуляе з Ёханай Ларсан

10.01.2014 / 10:49

Сёння ў Мельбурне адбылося лёсаванне жаночага адзіночнага разраду першага ў гэтым сезоне тэніснага турніру серыі «Вялікага шлема» — адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

Мінулагоднія пераможцы Australian Open Новак Джокавіч і наша Вікторыя Азаранка падчас сённяшняй сёлетняй прэзентацыі турніру, фота з афіцыйнага сайта asopen.com

Беларуска Вікторыя Азаранка (2-і нумар сусветнага рэйтынгу), якая ў 2012 і 2013 гадах была пераможцай Australian Open пачне абарону свайго тытула сустрэчай са шведскай тэнісісткай Ёханай Ларсан (90).

Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова (91) у першым раўндзе згуляе з адной з пераможцаў кваліфікацыйнага раўнду.

Першая ракетка планеты амерыканка Серэна Уільямс у сваім стартавым паядынку будзе сапернічаць з аўстралійскай тэнісісткай Эшлі Барці (153).

Цяперашні турнір на адкрытых кортах «Мельбурн-парку» стартуе ў панядзелак 13 студзеня, а фінішуе 26 студзеня.

Агульны прызавы фонд Australian Open - 2014 складае амаль $ 31 млн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула