Папа Францішак назваў імёны новых кардыналаў: беларусаў сярод іх няма
AP
Святы Айцец абвясціў 12 студзеня імёны новых кардыналаў. Гэта адбылося падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі».
Кардыналамі стануць арцыбіскуп П'етра Параліна — дзяржсакратара Яго Святасці Папы. Кардыналамі стануць таксама: арцыбіскуп Ларэнца Балдзісэры — генеральны сакратар Сінода Біскупаў; арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння; арцыбіскуп Беньяміна Стэла, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства; арцыбіскуп Вэстмінстэра (Англія) Вінцэнт Нікалс; арцыбіскуп Манагуа (Нікарагуа) Леапольда Хасэ Саларсана; арцыбіскуп Квэбэка (Канада) Жэраль Сіпрыян Лакруа; арцыбіскуп Абіджану (Кот д’Івуар) Жан-П'ер Кутва; арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) Арані Тэмпеста; арцыбіскуп Перуджы (Італія) Гвальцьера Басэці; арцыбіскуп Буэнас-Айрэсу (Аргентына) Марыа Аўрэліа Полі; арцыбіскуп Сеула (Карэя) Андру Ём Су Чжун; арцыбіскуп Санцьяга (Чылі) Рыкарда Эсаці Андрэла; арцыбіскуп Уагадугу (Буркіна-Фасо) Філіпэ Накелентуба Уэдраога; арцыбіскуп Катабата (Філіпіны) Арланда Уэвэда; біскуп Ле-Ке (Гаіці) Шылбі Ланглуа.
У кардынальскую калегію ўвойдуць таксама тры арцыбіскупы на пенсіі, «якія вызначыліся сваім служэннем Святому Пасаду і Касцёлу». Гэта: арцыбіскуп Лорыс Франчэска Капавіла, арцыбіскуп Фернанда Себасцьян Агілар і арцыбіскуп Кельвін Эдвард Фелікс.
У сваім выбары Папа прытрымліваўся прынцыпу наяўнасці 120 кардыналаў-выбаршчыкаў.