БЕЛ Ł РУС

Службы таксі дамовіліся падняць мінімальны тарыф на 10%, а праз месяц яшчэ на 10% — фота пагаднення

17.01.2014 / 19:49

ЯМ

Дзесяць службаў таксі Мінска заключылі пагадненне, паводле якому вызначаецца мінімальны тарыф перавозкі пасажыраў.

На сёння ён складае 4 000 рублёў за кіламетр. Такія расцэнкі ў службы «Алмаз» (7788), а таксама «Таксі 252».

З 25 студзеня мінімальны тарыф складзе 4400 рублёў, з 25 лютага — 4900 рублёў. Пра памер падаражання 25 сакавіка службы таксі вырашылі дамовіцца пазней.

Да пагаднення далучыліся асноўныя службы таксі, сярод іх 107, 135, 181, 7788 і іншыя.

Падаражанне закране не ўсе таксі. Напрыклад, службы 107 і 135 на дадзены момант ужо выкарыстоўваюць тарыф 4900 рублёў за кіламетр. Для іх кліентаў сітуацыя ў бліжэйшыя два месяц не зменіцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула