БЕЛ Ł РУС

Лічба дня: кожны беларус летась выпіў 48 бутэлек гарэлкі

25.01.2014 / 00:01

Ягор Марціновіч

Паводле падлікаў Белстата, за 2013 год па ўсёй краіны было прададзена 9 053,3 тысяч дэкалітраў (90,5 мільёна літраў) абсалютнага алкаголю (чыстага спірту).

Доля продажаў гарэлкі скарачаецца. Калі ў 2012 годзе яе доля ў абсалютным алкаголі складала 49,9%, то летась толькі 46,9%.

Наадварот, вырасла доля пладовых вінаў (з 21,8% да 22,4%) і піва (з 14,3% да 16,1%).

Прывядзем увесь спажыты спірт да аднаго назоўніка – да гарэлкі. З 90,5 мільёна літраў абсалютнага алкаголю можна атрымаць 226,3 мільёна літраў гарэлкі. Гэта 452,6 мільёна бутэлек.

Насельніцтва Беларусі ўключна з немаўлятамі летась складала 9 465 725 чалавек.

Такім чынам, у сярэднім на кожнага жыхара краіны прыходзілася 48 бутэлек гарэлкі на год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула