БЕЛ Ł РУС

Першы музей афганскай вайны адкрыўся ў Мінску

13.02.2014 / 15:26

Першы музей афганскай вайны «Чэсць і доблесць воінаў-інтэрнацыяналістаў» адкрыўся ў Мінску. Экспазіцыя размясцілася ў СШ №2.

У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі, ваенная форма, асабістыя рэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама кнігі, прысвечаныя гісторыі афганскай вайны. У музеі ёсць незапоўненыя месцы для новых экспанатаў, якія, як спадзяецца адміністрацыя школы, папоўняць экспазіцыю.

Стварэнне музея было сумеснай задумай адміністрацыі Фрунзенскага раёна, Савета мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане і раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Адкрыццё музея прымеркавана да 25-годдзя вываду войскаў з Афганістана.

Наведаць музей могуць усе ахвотныя пасля папярэдняга інфармавання кіраўніцтва школы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула