БЕЛ Ł РУС

Беларускі генконсул у Беластоку папярэджвае пра напады на беларускіх закупшчыкаў

6.03.2014 / 00:35

Гэтая інфармацыя з'явілася пасля таго, як была апублікаваная сума, якую ў мінулым годзе выдаткавалі ў Польшчы беларусы — 1 млрд даляраў.

Як паведаміў генеральны консул Рэспублікі Беларусь Аляксандр Берабеня, «больш чым на 20% павялічылася колькасць выдаваных намі сведчанняў на вяртанне — дакументаў, якія дазваляюць перасекчы мяжу тым, хто згубіў пашпарт за мяжой і не можа вярнуцца ў Беларусь. На жаль, у большасці сваёй гэта грамадзяне, якія падвергліся крадзяжу і рабаванню. Разам з сумачкамі і барсеткамі пацярпелыя пазбаўляюцца і іх змесціва: кашалькоў, дакументаў на аўто, чэкаў на вяртанне ПДВ і пашпартоў».

Генконсул адзначае, што пачасціліся выпадкі крадзяжоў і рабаванняў аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі не толькі ў адсутнасць гаспадароў або па іх няўважлівасці, але і ў выніку адкрытага нападу. Мяркуючы з апошніх дадзеных, пацярпелымі становяцца таксама нашы турысты, якія мяняюць буйныя сумы ў пунктах абмену валют.

У сувязі з гэтым беларускія дыпламаты звяртаюцца да суайчыннікаў, якія наведваюць Беласток і Падляшша, з просьбай уважліва ставіцца да сваіх дакументаў і кішэняў. Не трымаць іх у адным месцы, не пакідаць у аўтамабілях, не давяраць староннім. Аўтамабілі лепш паркаваць у добра асветленых месцах, пры магчымасці на ахоўных стаянках. З буйнымі сумамі грошай, асабліва пасля наведвання пунктаў абмену валют, лепш адным не разгульваць. Жанчынам варта быць асабліва асцярожнымі і, робячы пакупкі, браць з сабой надзейных спадарожнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула