БЕЛ Ł РУС

На Віцебшчыне дзеля эканоміі ўначы гасяць ліхтары

24.10.2007 / 10:43

Nashaniva.com

Пакуль ДАІшнікі бегаюць з флікерамі за п’яніцамі, даяркамі ды моладзьдзю з дыскатэк, каб зрабіць людзей заўважнымі ў цемры, мясцовыя ўлады гэтую самую цемру забясьпечваюць.

Сродак эканоміі электраэнергіі вынайшлі ў некаторых райвыканкамах ды сельскіх саветах Віцебскай вобласці. Там па начах выключаюць вулічныя ліхтары.

Выкрылі небяспечную «эканомію» супрацоўнікі ДАІ ды вельмі пакрыўдзіліся. Аказалася, што пакуль ДАІшнікі бегаюць з флікерамі за п’яніцамі, даяркамі ды моладдзю з дыскатэк, каб зрабіць людзей заўважнымі ў цемры, мясцовыя ўлады гэтую самую цемру забяспечваюць.

Віцебская дзяржаўтаінспекцыя нават зняла на гэтую тэму фільм».

Па дадзеных міліцыі, святло па начах выключаюць у дзевяці раёнах вобласці, прычым нават у тых населеных пунктах, праз якія праходзяць аўтадарогі з ажыўленым рухам.

Ахвярай эканоміі такога кшталту ўжо стаў жыхар вёскі Старое Лядна ў Лепельскім раёне, які ў жніўні трапіў пад машыну ды атрымаў цяжкія пашкоджанні менавіта з-за таго, што на вуліцы не гарэлі ліхтары.

Паводле: Ядвіга Сташэўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула