БЕЛ Ł РУС

Расія ажыццяўляе пашпартны кантроль на беларуска-расійскай мяжы, шукае ўкраінцаў

25.03.2014 / 12:52

Ірына Арахоўская, Сяргей Гезгала

Расійскія памежнікі спыняюць і надглядаюць аўтамабілі, правяраюць дакументы і грузы. Памежнікі ўзброеныя.

Адзін з памежнікаў расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы», што іх задача — выяўленне і праверка ўкраінцаў, якія кіруюцца ў Расію транзітам праз Беларусь.

У звычайнай сітуацыі на мяжы Беларусі і Расіі няма памежнага і мытнага кантролю. 

Як спраўдзілі карэспандэнты «Нашай Нівы», кантроль ажыццяўляецца без лішняга імпэту. Памежнікі арыентуюцца на машыны з украінскімі нумарамі. Аўтамабілі з беларускімі нумарамі асабліва не трасуць.

Аналагічны кантроль на мяжы Расія ўводзіла ў часе Алімпіяды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула