БЕЛ Ł РУС

У Гомелі 13-гадовы школьнік ледзь не патануў у басейне — ён знаходзіцца ў рэанімацыі

25.03.2014 / 13:15

У выніку здарэння, якое адбылося ўчора раніцай у басейне «Дэльфін» у Гомелі, 13-гадовы хлопчык трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане.

Падчас трэніроўкі па плаванні падлетак раптам пайшоў на дно. Яго паднялі з вады на паверхню і да прыбыцця хуткай аказалі першую дапамогу.

Пасля гэтага дзіця было дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне абласной клінічнай бальніцы. З дыягназам «патапленне» хлопчык знаходзіцца ў цяжкім стане.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, па гэтым факце Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула