БЕЛ Ł РУС

Жыхар Баранавічаў прадэманстраваў аголены азадак у більярдным клубе

1.04.2014 / 20:41

За гэта яго могуць адправіць за краты.


Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, кур’ёзны выпадак адбыўся яшчэ уначы 15 сакавіка ў баранавіцкім більярдным клубе. Там, з невядомай прычыны, 21-гадовы рабочы дэманстратыўна агаліў азадак перад наведвальнікамі. Як пазней высветлілася, мужчына быў нападпітку.

31 сакавіка Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да хулігана. За свой непрыгожы ўчынак яго можа чакаць штраф, грамадскія працы альбо нават да двух гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула