БЕЛ Ł РУС

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў спадзяюцца на канструктыўнае развіццё падзей ва Украіне

2.04.2014 / 11:23

«Беларускія парламентарыі выказваюць надзею, што падзеі ў брацкай Украіне будуць развівацца ў канструктыўным рэчышчы пры безумоўным выкананні прынцыпаў вяршэнства закона, павагі правоў і інтарэсаў усіх грамадзян краіны».

Пра гэта заявіў старшыня палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, адкрываючы 2 красавіка ў Мінску чацвёртую сесію ніжняй палаты пятага склікання.

У Андрэйчанкі выклікае трывогу тое, што сітуацыя ў свеце, каля беларускіх межаў, «не становіцца больш спакойнай». «Мы не можам быць абыякавымі да падзей ва Украіне. На працягу многіх стагоддзяў беларускі, рускі і ўкраінскі народы звязвалі агульная гісторыя і культура, паразуменне, імкненне да добрасуседскіх адносін, міру і згоды», — заявіў спікер. Ён выказаў упэўненасць, што «гэтыя каштоўнасці будуць і надалей вызначаць развіццё адносін паміж нашымі народамі».

Што да сітуацыі ў самой Беларусі, то, як лічыць Андрэйчанка, «выснова відавочная — народ падтрымлівае ўладу, якая робіць усё, каб грамадзяне Рэспублікі Беларусь жылі ў паспяховай краіне, якая дынамічна развіваецца, камфортнай для пражывання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула