БЕЛ Ł РУС

Французская кампанія разглядае магчымасць распрацоўкі ўранавых радовішчаў ва Украіне

17.04.2014 / 16:18

Французская Areva зацікавілася сумеснай распрацоўкай уранавых радовішчаў ва Украіне, паведаміла прэс-служба ўкраінскага дзяржканцэрна «Ядзернае паліва».

Паводле яе, актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж кампаніямі ў сферы ядзерна-паліўнага цыкла абмяркоўваліся ў Кіеве ў чацвер.

«Дырэктар Areva па Расіі і краінах СНД Людавік Дэвос пацвердзіў зацікаўленасць у сумеснай распрацоўцы перспектыўных уранавых радовішчаў, а менавіта метадам свідравін падземнага вылугавання, у якім кампанія мае вялікі досвед. Бакі адзначылі, што актуальным і цікавым для распрацоўкі з'яўляецца Сафонаўскае радовішча (Мікалаеўская вобл.)», — гаворыцца ў паведамленні.

Areva займаецца распрацоўкай і вытворчасцю абсталявання для атамнай энергетыкі і вытворчасцю электраэнергіі з альтэрнатыўных крыніц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула