БЕЛ Ł РУС

Баскетбалісты «Цмокі—Мінск» і «Гродна-93» ў кроку ад фінала чэмпіяната Беларусі

20.04.2014 / 11:07

Стартавыя паўфінальныя матчы чэмпіянату Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд завяршыліся буйнымі перамогамі фаварытаў.

У сталічным клубным дэрбі баскетбалісты асноўнага складу «Цмокі—Мінск « двойчы без праблем управіўся са сваімі рэзервістамі - 112:73 і 112:54. Яшчэ адзін безумоўны фаварыт нацыянальнага першынства «Гродна -93 « на сваёй пляцоўцы разграміў гасцей з гомельскага « Сожа - ГДУ « - 100:71 і 83:65.

Такім чынам, каб выйсці ў фінал абодвум галоўным прэтэндэнтам на золата засталося атрымаць па адной перамозе. Наступныя паўфінальныя матчы адбудуцца 24 красавіка ў Мінску і 25 красавіка ў Гомелі. Паўфінальныя серыі доўжацца да трох вікторый адной з каманд.

На жаночым баскетбольным чэмпіянаце ўжо вызначыўся першы ўдзельнік фінальнай серыі за золата. Баскетбалісткі мінскага «Гарызонта», як і чакалася, тройчы запар перайгралі саперніц з гомельскага «Сожа - ГДУ» і цяпер чакаюць свайго апанента. Ён вызначыцца 22 красавіка ў Гродне, дзе дзейсныя чэмпіёнкі краіны баскетбалісткі « Алімпіі» прымуць «Цмокі—Мінск». Іх супрацьстаянне праходзіць у вельмі ўпартай барацьбе — каманды па два разы адолелі адзін аднаго і таму пераможца выявіцца толькі ў пятым паўфінальным паядынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула