Мінская ДАІ пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы
25 красавіка, напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, супрацоўнікі мінскай Дзяржаўтаінспекцыі пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, на дапамогу інспектарам гарадской Дзяржаўтаінспекцыі прыбудуць калегі з іншых рэгіёнаў краіны, якія таксама будуць арганізоўваць бяспеку дарожнага руху.
Прагназуецца, што вялікая нагрузка ў ходзе правядзення сусветнага першынства ляжа на дзяжурную часць, размешчаную ў будынку гарадскога ўпраўлення ДАІ на праспекце Дзяржынскага. Тут на час чэмпіянату працоўныя месцы будуць прадастаўлены валанцёрам, якія валодаюць замежнымі мовамі. Бо сярод удзельнікаў дарожнага руху чакаецца шмат замежных гасцей, з якімі ў выпадку неабходнасці запатрабуецца размаўляць на іх роднай мове.
«І супрацоўнікі ДАІ някепска падрыхтаваліся да сустрэчы гасцей. Для іх у кожным раёне своечасова былі арганізаваны спецыяльныя курсы па вывучэнні англійскай мовы. Так што праблем са зносінамі з прыезджымі не будзе», — гаворыцца ў паведамленні УДАІ ГУУС.