БЕЛ Ł РУС

Беларускі славянскі камітэт заклікае ўлады Беларусі пасля перамогі Канчыты Вурст адмовіцца ад удзелу ў «Еўрабачанні»

13.05.2014 / 09:54

Прэзідыум Беларускага славянскага камітэта заклікае беларускія ўлады спыніць далейшы ўдзел прадстаўнікоў краіны ў музычным конкурсе Еўрабачанне», а Белтэлерадыёкампанію адмовіцца ад закупкі правоў на яго трансляцыю.

«Перамога Канчыта Вурст на Еўрабачанні сімвалізуе сабой канчатковае падзенне маральных каштоўнасцей у Еўрапейскім саюзе. Такая Еўропа нам не патрэбна! Канчыта — гэта прыклад таго, да чаго прыводзіць аднабокая трактоўка вызначэння свабоды, ліберальная ідэалогія і адсутнасць духоўнасці ў кіруючых элітаў», — гаворыцца ў звароце грамадскага аб'яднання, распаўсюджаным у аўторак.

На думку членаў прэзідыума БСК, «гэты конкурс ужо даўно стаў палітызаваным». «Перамагчы ў ім ва ўмовах палітычнай блакады з боку еўрапейскіх чыноўнікаў не ўяўляецца магчымым, тым больш, калі нашы выканаўцы спяваюць на замежнай мове і не прадстаўляюць нацыянальную культуру», — падкрэсліваецца ў звароце.

У Беларускім славянскім камітэце нагадваюць, што шэраг еўрапейскіх краін адмовіліся прымаць удзел у конкурсе, гэтаму прыкладу павінна паследаваць і Беларусь. «Мы лічым, што ва ўмовах эканамічнай нестабільнасці траціцца на такія рэчы немэтазгодна. Зэканомленыя сродкі неабходна пусціць на развіццё айчыннай культуры і мовы», адзначаецца ў звароце.

Беларускі славянскі камітэт таксама лічыць недапушчальным правядзенне канцэртаў Канчыта Вурст на тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула