БЕЛ Ł РУС

Пад Івацэвічамі ўзарвалася выбуховае прыстасаванне, загінуў мужчына

13.05.2014 / 10:27

Трагічнае здарэнне адбылося ў Косаве на адным з прыватных падворкаў падчас збору металалому.

Сярод металу, як аказалася, знаходзілася выбуханебяспечнае прыстасаванне. Загінуў прыёмшчык металалому. Вось што распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» Сяргей Удовікаў, намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці:

«Праводзіцца праверка па факце гібелі 44-гадовага жыхара Івацэвіцкага раёна. Следчыя высветлілі, што смерць верагодна наступіла ў выніку выбуху невядомага выбуховага прыстасавання».

Праваахоўнікі і сапёры на месцы здарэння выявілі яшчэ некалькі выбуханебяспечных прадметаў. Што гэта было, не паведамляецца.

Знаходкі вывезлі на палігон і абясшкодзілі. Праводзіцца праверка, прызначаныя экспертызы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула