БЕЛ Ł РУС

Януковіч-малодшы пакінуў Партыю рэгіёнаў

13.05.2014 / 12:04

tvrain,.ru7

Віктар Януковіч-малодшы, сын экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, вырашыў выйсці з Партыі рэгіёнаў. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў facebook.

Сваё рашэнне Януковіч-малодшы патлумачыў «выраджэннем» партыі, якая, на яго думку, стала «паслухмяным інструментам у руках катаў свайго народа», а таксама нежаданнем быць «саўдзельнікам генацыду ўласнага народу і іншых злачынных дзеянняў, якія маўкліва падтрымліваюцца рэшткамі партыі».

«Бог і час нас усіх рассудзяць. А цяпер трэба думаць пра іншае: пра краіну, якая развальваецца, і яе пакутуючых грамадзян — нашых выбаршчыкаў, калі хтосьці пра гэта ўвогуле памятае», — адзначыў Віктар Віктаравіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула