Мінабароны Расіі пачало пастаўляць ваду ў Крым
Падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Мінабароны РФ прыступілі да падачы пітной вады на паўднёвы ўсход Крыма.
Украіна забяспечвала да 85% патрэбаў Крыма ў прэснай вадзе праз Паўночна-Крымскі канал, які злучае галоўнае рэчышча Дняпра з паўвостравам. Пасля далучэння Крыма да Расіі стала вядома, што з красавіка ў рэспубліку цалкам была спыненая падача вады па Паўночна-Крымскім канале. У маі паведамлялася, што міністэрства абароны Расіі акажа дапамогу Крыму з пастаўкамі вады.
«Падраздзяленні трубаправоднага батальёна брыгады матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Заходняй ваеннай акругі прыступілі да падачы прэснай пітной вады з артэзіянскай свідравіны ў горад Стары Крым на паўднёвым усходзе Крыма», — гаворыцца ў паведамленні.
Па звестках ведамства, штодня трубаправод падае каля 2 тысяч кубічных метраў вады.