БЕЛ Ł РУС

П'яны кіроўца-бяспраўнік на «Фіяце» насмерць збіў інспектара ДАІ у Мінску

21.05.2014 / 10:04

Фота guvd.gov.by.

У Мінску ў выніку ДТЗ загінуў супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла ў сваім фэйсбуку падрабязнасці здарэння:

«Расследаванне ажыццяўляе Галоўнае следчае ўпраўленне. Справа знаходзіцца на асабістым кантролі ў Старшыні Следчага камітэта Валянціна Шаева.

У раёне 01:00 на праспекце Незалежнасці аўтамабілем «Фіят» быў здзейснены наезд на інспектара дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Першамайскага раёна г. Мінска. Супрацоўнік міліцыі ад атрыманых пашкоджанняў памёр на месцы. Кіроўца аўтамабіля «Фіят» з месца здарэння ўцёк, але быў затрыманы ў выніку прафесійных і граматных дзеянняў калегаў загінулага, адразу ж пасля здзяйснення наезду.

Падазраваным з'яўляецца непрацуючы жыхар пасёлка Калодзішчы Мінскага р-на 1986 года нараджэння. У момант здзяйснення злачынства ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення (2,75 праміле алкаголю).

Следчымі праведзены агляд месца здарэння, прызначаная аўтатэхнічнай і судова-медыцынская экспертызы. (…)

Падазраваны не меў права кіравання транспартнымі сродкамі. Акрамя таго, затрыманы раней восем разоў асуджаны за наўмысныя злачынствы, у тым ліку двойчы за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення ( арт. 317-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Следствам вырашаецца пытанне аб заключэнні пад варту.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 317 (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Следства не выключае магчымасці змены кваліфікацыі дзеянняў затрыманага на больш цяжкае злачынства.

Загінуў старшы лейтэнант Павел Груздзеў. Ён адпрацаваў у сталічнай міліцыі толькі чатыры гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула