БЕЛ Ł РУС

Дзяржава бярэ пад кантроль імпарт макароны і шакаладу з-за межаў МС

21.05.2014 / 12:12

Імпарт шакаладу і макароны з-за межаў МС будзе магчымы толькі па ліцэнзіі

Згодна з пастановы Саўміна, ліцэнзаванне ўводзіцца з 1 чэрвеня 2014, паведамляе БелТА.

У спісе тавараў такія кандытарскія вырабы, як крухмальная патака, белы шакалад, дражыраваныя тавары, кандытарскія вырабы ў выглядзе гумкі і жэле, ледзянцовая карамель, шакалад і іншыя гатовыя харчовыя прадукты, якія змяшчаюць какава, розныя шакаладныя цукеркі, у тым ліку тыя, якія змяшчаюць алкаголь, імбірнае, сухое і салодкае сухое печыва, вафлі і вафельныя аплаткі і інш.

Разавыя ліцэнзіі на імпарт гэтых тавараў будзе выдаваць Мінгандлю па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам і канцэрнам «Белдзяржхарчпрам».

Атрымаць ліцэнзію можна будзе толькі пры наяўнасці пагадненняў паміж канцэрнам «Белдзяржхарчпрам» і Мінсельгасхарчам з кампаніямі-пастаўшчыкамі. Такія пагадненні павінны вызначаць мінімальныя цэны на макароны і кандытарку. Знешнегандлёвы дагавор павінен прадугледжваць, што паставіць у Беларусь гэтыя тавары па цэнах ніжэйшых за мінімальна вызначаныя нельга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула