БЕЛ Ł РУС

Сямашка: На Гродна-Азот прэтэндуюць 4 расійскія пакупнікі

21.05.2014 / 14:10

Жаданне прыняць удзел у прыватызацыі ААТ «Гродна Азот» пажадалі 4 расейскія кампаніі, сцвярджае першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

«Патэнцыйна разглядаюцца 4 кампаніі: гэта расійскія кампаніі, і гэта зразумела, бо прыродны газ — расійскі», — сказаў сёння Сямашка.

«Гэта Роснефть, Газпром, ЕўраХім і нейкая уральская кампанія. Я не гатовы зараз дакладна назваць», — паведаміў ён.

У рамках абвешчанага Дзяржкаммаёмасцю РБ конкурсу Беларусь гатовая прадаць інвестару, які валодае неабходным аб'ёмам прыроднага газу, кантрольны пакет 50 % +1 акцыя Гродна-Азота за стартавы кошт 850 млн. долараў плюс не менш за 1,2 млрд інвестыцый у развіццё вытворчасці з шэрагам часовых абмежаванняў, у тым ліку і на распараджэнне акцыямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула