БЕЛ Ł РУС

Дзяцей са Славянска перавезлі ў Севастопаль

31.05.2014 / 19:52

Nashaniva.com

У Севастопаль у ноч з 30 на 31 мая прыбылі 148 дзяцей са Славянска ў суправаджэнні 25 дарослых.

Як вядома, самаабвешчаныя ўлады Славянска ў чацвер сабралі дзяцей, каб вывезці іх з горада, пасадзілі ў аўтобусы, але праз ўкраінскія блокпасты яны не прайшлі.

Расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што аўтобусы з дзецьмі нібыта абстралялі ўкраінскія сілавікі.

Гэтую інфармацыю пазней абверг кіраўнік прэс-цэнтра АТА Уладзіслаў Селязнёў: «Чатыры вагоны з дзецьмі цягніком прыехалі ў Крым. Іх сустрэлі важатыя».

Паводле паведамлення Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па горадзе Севастопалі, дзяцей размясцілі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Радасць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула