БЕЛ Ł РУС

Ва ўкраінскім Мікалаеве адбыўся моцны выбух у жылым доме, ёсць пацярпелыя ФОТА

9.06.2014 / 09:14

Сёння раніцай, 9 чэрвеня, каля 5:00 адбыўся выбух у пяціпавярховым жылым доме па адрасе вуліца Маладгвардзейская, 28 у горадзе Мікалаеў, што на поўдні Украіны.

Выбух адбыўся на двух верхніх паверхах першага пад'езда дома.

У выніку выбуху, які быў чутны ў радыусе некалькіх кіламетраў, цалкам знесла канструкцыю балкона на пятым паверсе, таксама праваліўся дах дома над месцам выбуху і выбіла шыбы ў суседніх дамах.

З пад'езда, дзе адбыўся выбух, эвакуявалі 32 чалавекі. Таксама ёсць інфармацыя аб трох пацярпелых, адзін з якіх — мужчына, якога ўжо шпіталізавалі.

У дадзены момант на месцы працуюць МНС-нікі, медыкі, міліцыя, а таксама эксперты-крыміналісты і газавікі. Ратавальнікі праводзяць так званыя «хвіліны цішыні» для таго, каб вызначыць ці ёсць хто-небудзь жывы пад заваламі.

На 8 раніцы адсутнічае інфармацыя пра трох чалавек.

Роўна чатыры тыдні таму ў Мікалаеве (Лазурная, 40) таксама адбыўся выбух у жылым доме, тады загінулі некалькі чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула