Свет55

Ва ўкраінскім Мікалаеве выбух разбурыў дзевяціпавярховы дом ФОТА

Паводле інфармацыі відавочцаў, моцны выбух адбыўся ў горадзе Мікалаеў (поўдзень Украіны) каля 14:00.

Як стала вядома, разбуранымі апынуліся 7, 8 і 9 паверхі дома па адрасе Лазурная, 40. Прычына выбуху пакуль не ўстаноўлена.

Тры верхнія паверхі дзевяціпавярховага жылога дома цалкам разбураныя. Выбух адбыўся ў трэцім пад'ездзе дома, пацярпелі ўсе бліжэйшыя кватэры. Абломкамі заваліла ўваход у пад'езд.

Выбух быў такой сілы, што яго адчулі нават жыхары дамоў, размешчаных за некалькі кварталаў ад месца здарэння.

На месца здарэння прыбылі губернатар Мікалаеўскай вобласці Мікалай Раманчук, кіраўнік Мікалаеўскай абласной рады Тарас Крэмінь, часовы в.а. мэра Мікалаева Юрый Гранатураў, намеснік начальніка Мікалаеўскага абласнога ўпраўлення міліцыі Артур Вайтэнка і кіраўнік Галоўнага ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Максім Грыцаенка.

Відавочцы паведамляюць, што медыкі вынеслі пацярпелых з дома. Колькасць ахвяр пакуль невядома.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Пятро Парашэнка, які сёння знаходзіцца з візітам у Мікалаеве, прыбыў на месца выбуху.

Парашэнка не толькі прыбыў да месца выбуху, але таксама паўдзельнічаў у пасяджэнні аператыўнага штаба разам з ратавальнікамі і мясцовай уладай.

Па словах Пятра Парашэнкі, сёння ў якасці галоўнай прычыны выбуху разглядаецца ўцечка газу,

хоць нельга выключаць і іншыя прычыны ў сувязі з сітуацыяй у краіне, таму адпаведныя службы будуць іх адпрацоўваць.

Каментары5

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць