БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы даказалі, што спалохацца можна сапраўды да смерці

11.06.2014 / 22:45

Навукоўцы даказалі, што стрэс сапраўды можа стаць прычынай сардэчнага прыступу, ад якога чалавек можа памерці.

Вынікі спецыяльнага даследавання былі апублікаваныя ў часопісе амерыканскага грамадства мікрабіялогіі mBio, паведамляе The Daily Mail.

Падчас раптоўнага эмацыйнага шоку ці стрэсу ў целе выдзяляюцца асаблівыя гармоны, якія прымушаюць спецыфічныя бактэрыі пранікаць у крывяныя сасуды. У такім выпадку артэрыі і вены могуць быць заблакаваныя, што становіцца прычынай сардэчнага прыступу.

«Сардэчны прыступ і інсульт часта адбываюцца з-за павышанага ўзроўню гармону катэхаламіну ў крыві і тканах, напрыклад, падчас раптоўнага эмацыйнага шоку, стрэсу ці перанапружання», - адзначыў суаўтар даследаванні Дэвід Дэвіс з нью-ёркскага універсітэта Бінгемтан.

У ходзе даследавання навукоўцы выявілі некалькі відаў спецыфічных бактэрый, якія могуць выклікаць такую сітуацыю. Тонкі пласт дадзеных мікраарганізмаў размешчаны на многіх сасудах чалавечага цела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула