БЕЛ Ł РУС

Дзмітрый Мядзведзеў: Частка ўкраінскага кіраўніцтва страціла адэкватнасць, у яго параноя

16.06.2014 / 15:26

Nashaniva.com

Частка ўкраінскага кіраўніцтва страціла адэкватнасць, — напісаў прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у сваім фэйсбуку.

«Гэта выяўляецца ў розных сітуацыях: ад паранаідальных паводзін в.а.міністра замежных спраў ля пасольства РФ у Кіеве да адмовы прэм'ер-міністра Украіны дамаўляцца па газе на базе ільготнага кошту. Апошняе асабліва сумна, бо расплачвацца за гэтую вэрхал чарговы раз давядзецца жыхарам Украіны», — напісаў Мядзведзеў.

Нагадаем, што ў суботу вечарам падчас пратэстаў ля пасольства Расіі ў Кіеве в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дэшчыца назваў Пуціна х***лом.

А сёння прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што Украіна не будзе датаваць расійскі «Газпром» на 5 млрд даляраў у год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула