Свет44

Яцанюк: Украіна не будзе датаваць «Газпром» на $5 млрд у год

Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк лічыць высокімі шанцы Украіны дамагчыся пазітыўнага рашэння па газавай спрэчцы з расійскім «Газпрамам» у Стакгольмскім арбітражы.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы на пасяджэнні Кабінета міністраў 16 чэрвеня.

«Лічым, што судовыя перспектывы ў нас вельмі і вельмі высокія, — сказаў кіраўнік урада. — Наша рашэнне па абароне Украіны, нашай незалежнасці і нашых грамадзян з'яўляецца адзіна верным. На расійскі ціск мы паддавацца не будзем. І па начах з імі ўсякія паперы падпісваць не будзем, боо гэтыя паперы могуць мільярдамі даляраў вылезці. Празрыстыя публічныя перамовы мы правялі, і далей мы праводзім нашу палітыку ў тым жа фармаце — шчыра, адкрыта, празрыста, на рынкавых умовах разам з пазіцыяй еўрапейскіх партнёраў».

Таксама ён заявіў, што Украіна не будзе штогод датаваць «Газпром» на суму больш за 5 млрд даляраў, менавіта столькі, на думку ўкраінскага боку, «Нафтагаз» пераплачвае за пастаўкі расійскага паліва па завышаных цэнах.

«Мы не будзем датаваць расійскі «Газпром». Украінцы не будуць выцягваць з кішэняў 5 млрд даляраў ЗША ў год, каб Расія купляла на гэтыя сродкі зброю, танкі, самалёты і бамбіла ўкраінскую тэрыторыю», — сказаў прэм'ер.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

Не толькі малітвы. Ксёндз Юрый Санько — пра TikTok, храп на імшы і гульні ў вольны час

Настасся Касцюгова зламала нагу — ехала на самакаце па Варшаве, калі насустрач вылецела аўто34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці3

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць