БЕЛ Ł РУС

Супраць грузіна, які спрабаваў угнаць беларускі самалёт, завялі крымінальную справу

17.06.2014 / 17:29

СМ

Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў адносінах да грамадзяніна Грузіі, 1973 года нараджэння, які падазраецца ў замаху на ўгон самалёта авіякампаніі «Белавія»

Рэйс выконваўся па маршруце Кутаісі-Мінск 10 чэрвеня.

«Як вынікае з матэрыялаў справы, пасажыр запатрабаваў у экіпажа паветранага судна здзейсніць пералёт у парушэнне плана палёту, пагражаючы прымяненнем гвалту. Свае намеры ён выказаў у запісцы, перададзенай камандзіру», — паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Грузіна затрымалі супрацоўнікі КДБ у аэрапорце ў Мінску. Яму пагражае да 7 гадоў калоніі. Знаходзіцца пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула