Здарэнні

Сёння была зроблена спроба ўгону самалёта Кутаісі — Мінск, злачынца арыштаваны ў аэрапорце

10 чэрвеня была зроблена спроба ўгону паветранага судна, якое рухалася па маршруце Кутаісі — Мінск. Камандзіру экіпажа самалёта ад пасажыра была перададзена запіска з пагрозай падарвання авіялайнера і патрабаваннем аб змене курса палёту ў адну з еўрапейскіх краін, паведамляе прэс-служба КДБ.

У гэты час на борце самалёта знаходзіліся 32 пасажыры, у тым ліку 1 дзіця, і 4 члены экіпажа. Дзякуючы прафесійным дзеянням пілотаў, у 6.50 указаны борт зрабіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», паведамляе прэс-служба.

Першасныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы спынення супрацьпраўных дзеянняў згоншчыка праведзены службай авіяцыйнай бяспекі і рэжыму аэрапорта сумесна з органамі ўнутраных спраў на паветраным транспарце.

Прадстаўнікі Контртэрарыстычнага ўпраўлення КДБ і групы «А» падняліся на борт авіялайнера і ўступілі ў перамовы з асобай, якая перадала запіску, — грамадзянінам Грузіі, 1973 г. н.

У выніку перамоваў злачынца пагадзіўся пакінуць борт самалёта і ў 8.10 добраахвотна здаўся супрацоўнікам КДБ. А ўжо ў 8.15 паветранае судна пакінулі пасажыры і члены экіпажа.

У дачыненні да затрыманай асобы Камітэтам дзяржаўнай бяспекі заведезена крымінальная справа па ч.2 арт.311 (крадзеж альбо захоп з мэтай згону паветранага судна) КК Рэспублікі Беларусь. Праваахоўнымі органамі праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім спальным раёне нанеслі на асфальт такую разметку, каб яе было немагчыма не заўважыць2

Маці знайшла ў сына і выкінула чужы вэйп. За гэта хлопчыка абстралялі з пнеўматыкі3

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

«Белавія» запускае код-шэрынг з расійскай Red Wings — рэйсы дзвюх кампаній можна будзе купіць адным білетам2

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць