БЕЛ Ł РУС

Парашэнка адпраўляе ў адстаўку міністра Дзяшчыцу

18.06.2014 / 13:08

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прапануе прызначыць кіраўніком МЗС Украіны Клімкіна замест Дзяшчыцы.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка накіраваў у Вярхоўную Раду прапанову аб прызначэнні Паўла Клімкіна міністрам замежных спраў.

Адпаведны праект пастановы абнародаваны на сайце парламента 18 чэрвеня. Адначасова прэзідэнт Украіны зарэгістраваў праект пастановы Вярхоўнай Рады аб вызваленні Андрэя Дзяшчыцы ад выканання абавязкаў міністра замежных спраў Украіны.

14 чэрвеня падчас хваляванняў ля пасольства РФ у Кіеве в.а. міністра замежных спраў Андрэй Дзяшчыца выканаў нецэнзурную песню са згадкай Пуціна. Гэты факт быў асуджаны расійскімі ўладамі. Пазней сам Дзяшчыца патлумачыў гэта спробай спыніць пратэстоўцаў ад разгрому расійскай амбасады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула