БЕЛ Ł РУС

Беларус 16 в’етнамцаў ператварыў у рабоў, а затым спрабаваў пераправіць іх за мяжу

30.06.2014 / 10:27

СМ

Заведзена крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі і за выкарыстанне рабскай працы.

«Злачынствы выявілі памежнікі Лідскага памежнага атрада, якія затрымалі ў Лідскім раёне мясцовага жыхара 1966 года нараджэння. Ён арганізаваў перавозку з Масквы 16 грамадзян В’етнама 1985-1995 гадоў нараджэння для далейшага пераходу дзяржмяжы Беларусі ў краіны Еўрасаюза, — паведаміў прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч. — Таксама ён прымусіў гэтых мігрантаў да працоўнай эксплуатацыі ў перыяд іх знаходжання ў Лідскім раёне».

Беларус знаходзіцца пад вартай. На яго маёмасць накладзены арышт, у тым ліку на два аўтамабілі. В’етнамцы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Яны будуць дэпартаваныя з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула