Кнехт: Не геяў баіцца Макей, а расследавання палітычных забойстваў
«Калі вызвалім палітвязняў, запатрабуюць рэгістраваць аднаполыя шлюбы», — заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне канала «Беларусь-1» пра ўплыў вызвалення Алеся Бяляцкага на адносіны Беларусі і Еўрасаюза. Зрэшты, паслужлівы тэлежурналіст нават не назваў імені Бяляцкага, толькі намёк зрабіў.
«Насамрэч, Макей меў на ўвазе: калі вызвалім палітвязняў, запатрабуюць адказаць, куды зніклі апаненты рэжыму, — піша сталы каментатар «Нашай Нівы» Кнехт у каментах да гэтага артыкула. — Але сказаў тое, што, як ім здаецца, «ляжа на душу» электарату. Запалохаць народ — вось іх задача», — мяркуе Кнехт.