БЕЛ Ł РУС

СК РФ правядзе балістычную экспертызу «абстрэлу Данецка»

14.07.2014 / 13:47

Следчы камітэт Расіі мае намер правесці балістычную і іншыя экспертызы стральбы па Данецку Растоўскай вобласці (РФ), у якой Масква абвінавачвае ўкраінскае войска.

Акрамя гэтага, ведамства мае намер праверыць абставіны гібелі мужчыны і раненні жанчыны ў жылым доме ў тым жа горадзе.

«У бліжэйшы час будуць прызначаныя неабходныя экспертызы, у тым ліку выбуховатэхнічныя і балістычныя, накіраваныя на ўсталяванне тыпу снарадаў і траекторыі іх палёту, месца і спосабу іх запуску», — сказаў афіцыйны прадстаўнік СКР Уладзімір Маркін.

МЗС Украіны сцвярджае, што ваенныя не вялі агню ў тым раёне і выказвае гатоўнасць супрацоўнічаць з Масквой у расследаванні інцыдэнту.

Украінскае ведамства таксама выказала пратэст «у сувязі са спробамі ўварвання з тэрыторыі РФ ваеннай тэхнікі і наймітаў у раёне ўкраінскага населенага пункта Ізварына, якія мелі месца ў ноч на 13 ліпеня».

Гл. таксама
Расія пагражае Украіне «жорсткімі дэмаршамі» і кропкавымі ўдарамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула