БЕЛ Ł РУС

Дзяржсакратар ЗША занепакоены хадой расследавання крушэння «Боінга»

20.07.2014 / 11:10

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры заявіў аб неабходнасьці забясьпечыць бесьперашкодны доступ сьледчай групы да месца падзеньня малайзійскага пасажырскага самалёта на ўсходзе Ўкраіны. Кэры выказаў сваю пазыцыю ў суботу ў тэлефоннай размове зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым.

Кіраўнік дыпляматычнага ведамства ЗША выказаў асаблівую занепакоенасьць у сувязі з паведамленьнямі аб тым, што парэшткі каля трохсот ахвяраў і абломкі самалёта маглі апынуцца перамешчанымі або перайначанымі.

Кэры выказаў Лаўрову заклапочанасьць у сувязі з адсутнасьцю «належнага доступу» назіральнікаў АБСЭ і членаў міжнароднай сьледчай групы да месца падзеньня самалёта.

Украіна абвінаваціла прарасейскіх сэпаратыстаў у спробах парушыць недатыкальнасьць ахвяраў і рэчавых доказаў на месцы падзеньня «Боінга».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула