БЕЛ Ł РУС

68-гадовую беларуску дэпартуюць з Егіпта за пераход мяжы з Газай па нелегальным тунэлі

22.07.2014 / 02:20

Вырашаецца пытанне аб дэпартацыі з Егіпта 68-гадовай грамадзянкі Беларусі Ганны Лотыш, паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.

Паводле яго слоў, 20 ліпеня яна была дастаўленая ў паліцэйскі ўчастак у населеным пункце Аль-Арыш за 50 км ад пагранічнага перахода «Рафах». Мірончык адзначыў, што Лотыш была затрыманая на мяжы Егіпта за парушэнне пашпартна-візавага рэжыму і незаконнае перасячэнне мяжы. «Мы цяпер працуем над тым, каб гэта (дэпартацыя) адбылося як мага хутчэй», — сказаў ён.

17 ліпеня Лотыш выехала з сектара Газа, дзе праходзіць ізраільская аперацыя, у Егіпет з вялікай групай расіян і ўкраінцаў. Пасля чаго сваякі страцілі з ёю сувязь.

Дачка жанчыны Віялета Абу-Насар, якая засталася ў палесцінскім анклаве, паведаміла, што яе маці Ганна Лотыш у свой час трапіла ў сектар Газа нелегальна — па падземных кантрабандысцкіх тунэлях. Яна падазрае, што гэтая акалічнасць пры адсутнасці патрэбных штампаў у пашпарце магла пры выездзе стаць падставай для затрымання жанчыны егіпецкімі памежнікамі і наступнай дэпартацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула