Грамадства99

Родныя другі дзень шукаюць грамадзянку Беларусі, якая выехала з сектара Газа

Сваякі другі дзень не могуць знайсці грамадзянку Беларусі, якая выехала з сектара Газа, дзе праходзіць ізраільская аперацыя, у Егіпет, перадае РІА Навіны са спасылкай на яе дачку, якая засталася ў палестынскім анклаве.

Сувязь з 68-гадовай грамадзянкай Беларусі Ганнай Лотыш знікла пасля таго, як яна 17 ліпеня выехала з сектара Газа разам з вялікай групай расейцаў і ўкраінцаў. Дачка зніклай кажа, што маці ў свой час трапіла ў сектар Газа нелегальна — «па падземных кантрабандысцкіх тунэлях». Яна падазрае, што адсутнасць патрэбных штампаў у пашпарце магло пры выездзе стаць падставай для затрымання пажылой жанчыны егіпецкімі памежнікамі і наступнай дэпартацыі.

«Я звязалася з беларускімі дыпламатамі ў Каіры і паставіла іх у вядомасць. Маёй матулі 68 гадоў, у яе хворае сэрца і падвышаны ціск», — сказала суразмоўца.

Беларускія дыпламаты, па яе словах, звязаліся з егіпецкімі памежнікамі на пераходзе «Рафах». Ім паведамілі, што затрыманых замежнікаў там няма, але напярэдадні ў Каір пайшоў аўтобус з групай асоб, якія падлягаюць дэпартацыі. Ці ёсць сярод іх Ганна Лотыш, невядома.

Расійскія дыпламаты 17 ліпеня забяспечылі больш чым 70 грамадзянам РФ, Украіны і Беларусі магчымасць бяспечнага праезду па сектары Газа да егіпецкай часткі «Рафах». На наступны дзень пасля выезду групы ў палестынскі анклаў увайшлі ізраільскія войскі. У ходзе гэтай аперацыі ў сектары Газа загінулі больш за 300 палестынцаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію2

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub15

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі6

Вінаградаў расклаў па паліцах: што ў зняволенні рабіць нармальна, а што — ненармальна2

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

Расіяне кожны квартал набываюць у Мінску 140—145 кватэр. Гэта многа ці мала?20

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам3

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію2

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць