БЕЛ Ł РУС

На вуліцы Кульман у Мінску з'явіўся незвычайны пераход

21.07.2014 / 21:36

як Вы ацэньваеце такую навацыю?

Новы пешаходны пераход з'явіўся на вуліцы Кульман у раёне дома №9.

Як паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская, раней па суседстве з Камароўскім рынкам у двух дзясятках метраў адзін ад аднаго размяшчаліся дзве «зебры». Аднак для большай бяспекі мінакоў было вырашана арганізаваць адзін пераход, адначасова выключыўшы магчымасць перасячэння праезнай часткі па-за пераходам за кошт размяшчэння дарожнай агароджы.

Устаноўлены таксама дарожныя знакі «Пешаходны пераход» з падвышанай святлоадбівальнай здольнасцю, а бела-жоўтая дарожная разметка прыцягвае ўвагу кіроўцаў да тых, што ідуць па «зебры». Дадатковую бяспеку забяспечвае штучная няроўнасць, якая прымушае кіроўцаў зніжаць хуткасць і акцэнтаваць увагу на пад'ездзе да небяспечнага участку.

«Пераход добра праглядаецца з кіроўчага сядзення, паколькі ў непасрэднай блізкасці адсутнічаюць будынкі, зялёныя насаджэнні і, самае галоўнае, прыпаркаваны транспарт, — адзначае Т. Харлінская. — Шырыня вуліцы на пешаходным пераходзе і на пад'ездзе да яго роўная 3,5 м, што не дазваляе несвядомым кіроўцам ажыццяўляць паблізу прыпынак і стаянку транспартных сродкаў. Эфектыўнай перашкодай для парушальнікаў правілаў паркоўкі становяцца і малыя архітэктурныя формы (са святлоадбівальнымі ўстаўкамі) на тратуары».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула