БЕЛ Ł РУС

Пуцін кіруе ва Украіну «гуманітарны канвой». Парашэнка размаўляе з Абамам

11.08.2014 / 18:45

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што накіроўвае ва Украіну «гуманітарны канвой». Пра гэта ён заявіў у тэлефоннай размове са старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу, паведамляе прэс-служба Крамля.

Пуцін акцэнтаваў увагу «на катастрафічныя наступствы ваеннай аперацыі, праводзіць кіеўская ўлада ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах, і неабходнасці тэрміновай дастаўкі ў зону канфлікту гуманітарнай дапамогі».

«Адзначана, што расійскі бок ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа накіроўвае ў Украіну гуманітарны канвой», — гаворыцца ў заяве.

Раней Чырвоны Крыж адхрысціўся ад такой місіі. А Украіна выказала меркаванне, Расія спрабуе ўварвацца ў Украіну пад прыкрыццём гуманітарнай місіі.

ЗША і ЕС заявілі, што гуманітарную дапамогу Украіне павінны надаваць міжнародныя арганізацыі, а не Расея.

У сваю чаргу МЗС Украіны заклікаў Расею ўстрымацца ад любых спроб перадачы гуманітарных грузаў у Украіну без захавання неабходных умоў.

Як стала вядома, у гэтыя хвіліны адбываецца размова прэзідэнтаў Украіны і ЗША, Пятра Парашэнкі і Барака Абамы. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цэголка ў сваім твітары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула