БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Скотланд-Ярда арыштаваў злачынцаў проста падчас свайго інтэрв'ю

11.08.2014 / 21:25

Самы галоўны паліцэйскі Брытаніі — кіраўнік паліцыі Вялікага Лондана сэр Бернард Хоган-Хоўв — перапыніў інтэрв'ю, каб затрымаць падазраванага ў крадзяжы.

Паліцэйскі даваў інтэрв'ю радыёстанцыі BBC London у раёне Тотэнхэм, калі нечакана пад'ехала таксі, кіроўца якога паведаміў аб крадзяжы грошай і мабільнага тэлефона.

Сэр Бернард сеў у аўтамабіль, пасля чаго таксіст дагнаў меркаваных рабаўнікоў, а кіраўнік лонданскай паліцыі арыштаваў іх.

Паводле яго слоў, цяпер ён мае права сцвярджаць, што затрымліваў падазраваных ва ўсіх званнях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула