У Екацярынбургу, Новасібірску і Омску паліцыя разагнала акцыі за федэралізацыю Расіі
У Екацярынбургу на Урале пікет за федэралізацыю Расіі закончыўся не пачаўшыся. Як толькі на акцыю сабраліся два дзясяткі ўдзельнікаў, іх атачылі высланыя ўладамі «цітушкі» й паліцыя.
У Екацярынбургу планавалі правесці акцыю ў падтрымку маршаў за федэралізацыю, што былі заяўленыя ў Новасібірску і Калінінградзе. Актывісты хацелі нагадаць, што па канстытуцыі Расія з'яўляецца федэратыўнай дзяржавай.
А ў Новасібірску, трэцім па велічыні горадзе Расіі, і Омску маршы за федэралізацыю забаранілі.
У Новасібірску на забароненую ўладамі акцыю прыйшло каля 40 чалавек. Яны заклікалі да стварэння «Сібірскай рэспублікі» з прадастаўленнем ёй шырокай аўтаноміі ад Масквы.
У Омску паліцыя закрыла цэнтральны парк, каб дэманстранты не маглі сабрацца там.