БЕЛ Ł РУС

Тымчук: Украінскія вайскоўцы акружылі Горлаўку

18.08.2014 / 09:26

У зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі сілы АТА правялі шэраг паспяховых наступальных дзеянняў. Пра гэта паведамляе кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Канчаткова ўзятая ў кальцо Горлаўка [буйны горад за 40 км на поўнач ад Данецка — НН]. Развіты поспех у раёне н.п. Новасветлаўка-Храшчаватае па адсячэнні Луганска ад астатняй тэрыторыі, кантраляванай «ЛНР» (у н.п.Храшчаватае праходзіць зачыстка ад тэрарыстаў), дзякуючы гэтаму ўзяты пад поўны кантроль ўчастак трасы М-04 і забяспечваецца выхад да заблакаваных падраздзяленняў украінскай арміі на тэрыторыі аэрапорта ў Луганску», — паведаміў эксперт.

Ён таксама падкрэсліў, што ўкраінская армія праводзіць дзеянні па блакаванні груповак баевікоў у раёне Ілавайска і рэйдавыя дзеянні па лініі Ілавайск—Зугрэс.

«Актыўныя баявыя дзеянні ідуць у раёне н.п.Станіца Луганская, Данецк, Луганск, Шахцёрскі, Тарэз. Тэрарысты не спыняюць правядзенне контратак ў раёне Савур-Магілы - зрэшты, беспаспяхова», - дадаў Тымчук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула