БЕЛ Ł РУС

Германія не выключае прамога ўзброенага канфлікту Украіны і Расіі: Можа быць яшчэ горш

18.08.2014 / 10:18

Reuters.com

Міністр замежных спраў Германіі Франк Вальтэр Штайнмаер не выключае магчымасці прамога ўзброенага канфлікту паміж Украінай і Расіяй ды заклікае ўсе бакі прыкласці максімум намаганняў для таго, каб гэтага пазбегнуць.

Як перадае РАР, пра гэта нямецкі міністр заявіў пасля перамоваў з кіраўнікамі МЗС Украіны, Францыі і Расіі ў нядзелю.

«Можа быць яшчэ горш», - сказаў ён, каментуючы апошнія паведамленні з Украіны.

Ён падкрэсліў, што непасрэдны ўзброены канфлікт паміж Украінай і Расіяй трэба пазбегнуць «любой цаной».

Штайнмаер назваў трагічным тое, што папярэднія дамоўленасці бакоў, дасягнутыя ў Жэневе ў красавіку і Берліне ў ліпені, не прывялі да спынення баявых дзеянняў. Нямецкі міністр назваў «складанымі» перамовамі, якія адбыліся ўчора ў Германіі, але заклікаў выкарыстоўваць гатоўнасць бакоў да перамоваў, каб спыніць кровапраліцце.

Паводле яго словаў, не выкарыстанне такой магчымасці было б «безадказным».

«Гэта была складаная размова, але спадзяюся, што ў некаторых справах мы дасягнулі прагрэсу», — сказаў Штайнмаер.

Агенцтва адзначыла, што нямецкі міністр яшчэ перад пачаткам перамоваў назваў самым галоўным пытаннем, якое мусіць абмяркоўвацца — спыненне баявых дзеянняў, а таксама далейшае недапушчэнне паставак зброі і баевікоў праз некантраляваныя ўкраінскай уладай ўчасткі мяжы з Расіяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула