БЕЛ Ł РУС

КДБ абвяргае інфармацыю пра папярэджанне аб адказнасці за ўступленне ў шэрагі «апалчэнцаў Данбаса»

18.08.2014 / 10:26

КДБ Беларусі заяўляе аб недатычнасці да распаўсюджанай у інтэрнэце інфармацыі пра адказнасць за ўступленне беларускіх грамадзян у шэрагі ўкраінскіх сепаратысцкіх груп. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.

«Гэтая інфармацыя з'яўляецца недакладнай. Камітэт дзяржбяспекі не мае дачынення да яе распаўсюду», — падкрэсліў Артур Стрэх.

Раней у інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што КДБ Беларусі распаўсюджвае ў СМІ і сацыяльных сетках папярэджанне аб небяспецы вярбоўкі грамадзян ўдзельнікамі незаконных узброеных фарміраванняў ва Украіне. Нібыта КДБ папярэджваў патэнцыйных добраахвотнікаў аб адказнасці па артыкуле «найміцтва» Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула