БЕЛ Ł РУС

Крыніца: Баевікі з «Градаў» расстралялі калону бежанцаў пад Луганскам: людзі згарэлі проста ў аўтамабілях

18.08.2014 / 10:54

Nashaniva.com

Баевікі абстралялі з мінамётаў і сістэмы «Град» калону бежанцаў у Луганскай вобласці. Пра гэта Украінскай праўдзе паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра АК «Поўнач» Анатоль Прошын.

«Каля 09:40 пры вывадзе бежанцаў з населеных пунктаў Храшчуватае і Новасветлаўка баевікамі быў нанесены масіраваны агнявы ўдар па гэтай калоне з мінамётаў і рэактыўнай артылерыі «Град», — сказаў ён.

«У выніку маецца вялікая колькасць ахвяр. Людзі згарэлі проста ў аўтамабілях, якімі іх выводзілі. Людзі проста не паспелі пакінуць транспартныя сродкі», - адзначыў Прошын.

«Гэтую калону ўцекачоў вывозіла наша камандаванне, каб людзі не пацярпелі. Таму ў тых гарадах ідуць інтэнсіўныя баявыя дзеянні», — дадаў ён.

Паводле яго слоў, колькасць ахвяр пакуль не ўстаноўлена.

Таксама пакуль няма ніякіх іншых падрабязнасцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула