БЕЛ Ł РУС

Турчынаў: Захад да канца не ўсведамляе пагрозу, якая сыходзіць ад Расіі

18.08.2014 / 12:42

Дзяржавы Захаду да канца не ўсведамляюць ваенную пагрозу, якая сыходзіць ад Расіі, папярэдзіў у інтэрв'ю BNS у панядзелак старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў.

«Мне здаецца, што менавіта ваенная пагроза, менавіта тое, што ідзе спроба зламаць сусветны парадак, гэта адчуванне, мне здаецца, яшчэ да канца не ўсвядомлена», — сказаў палітык, які ў гэтым годзе некалькі месяцаў выконваў абавязкі прэзідэнта Украіны.

«Усе лічаць, што гэта можна называць лакальным канфліктам, спробамі ўгаварыць, спробамі змяніць сітуацыю,

ў нас кожны дзень льецца кроў, у нас кожны дзень гінуць украінцы, мы бачым жорсткасць, агрэсію, цынізм расійскай арміі», — сказаў Турчынаў.

Ён даў інтэрв'ю BNS у Паланзе, дзе ўдзельнічае ў гадавой сустрэчы старшыняў парламентаў Паўночных і Балтыйскіх краін.

Паводле Турчынава, Расія спрабуе перакрэсліць межы дзяржаў, і гэта ўяўляе пагрозу для бяспекі ўсёй Еўропы.

«Гэта спроба Расіі пасля Другой сусветнай вайны перагледзець межы дзяржаў, гэта спроба разбурыць усе мірныя міжнародныя механізмы, якія створаныя цывілізаванымі краінамі», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула