БЕЛ Ł РУС

Стуб: ЕС і НАТА не змогуць аказаць Украіне ваенную дапамогу

18.08.2014 / 13:01

Unian.net

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандр Стуб. Ён сказаў, што адказаць на просьбу міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна аб ваеннай дапамозе немагчыма.

yle.fi

«Гэта немагчыма ні з боку NATO, бо Альянс аказвае ваенную дапамогу толькі сваім сябрам, і гэта добра вядома, ні з боку ЕС, якому не хапае магутнасцяў, каб забяспечыць такую падтрымку», — сказаў Аляксандр Стуб.

Паводле яго слоў, ключавым пытаннем з'яўляецца цвёрдае гарантаванне перамір'я. Ці гатовыя прарасійскія сепаратысты ва ўсходняй Украіне да спынення агню — гэта «пытанне на тысячу еўра», адзначыў ён, дадаўшы, што пакуль перамовы па гэтым пытанні не прынеслі плёну.

Фінскі прэм'ер-міністр адзначыў, што Расія і Еўрасаюз перажываюць зацяжны перыяд далікатных адносін.

Вайна 2008 года ў Грузіі і крызіс у Украіне прадэманстравалі, што Расія таксама гатовая выкарыстаць сілу, каб падмацаваць сваю палітыку, адзначыў ён і падкрэсліўшы, што гэтую сітуацыю неабходна мяняць.

«Гэта ў нашых інтарэсах, каб сцены паміж Расіяй і Захадам былі як мага ніжэйшыя. Гэта тое, да чаго трэба імкнуцца, аднак, на жаль, мы яшчэ далёкія ад дасягнення гэтай мэты», - рэзюмаваў ён.

Нагадаем, у Берліне міністр замежных справаў Павал Клімкін заявіў, што Еўрасаюз і NATO павінны знайсці сілы, каб аказаць ваенную дапамогу Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула