БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ўзарвалі будынак старой школы ВІДЭА

21.08.2014 / 12:00

20 жніўня спецыялісты пазаштатнай выбухатэхнічнай службы Магілёўскага ўпраўлення МНС правялі кропкавы выбух у Магілёве. Аб'ектам некалькіх тыдняў падрыхтоўкі стаў стары будынак сярэдняй школы №8.

Пабудова 1937 г. не эксплуатавалася больш за дзесяць гадоў. Работы ўскладняліся тым, што літаральна за дзясяткі метраў ад старой пабудовы знаходзіцца новая школа.

Як вядома, выбуховы спосаб часам хутчэйшы і эканамічна больш выгадны, чым разбор будынка па цаглінцы. Таму гарадскімі ўладамі было прынята рашэнне аб яго зносе такім метадам.

Для таго, каб падарваць трохпавярховы будынак, спатрэбілася тры тыдні падрыхтоўкі і каля дзвюх гадзін працы па закладцы выбуховага рэчыва. Сам знос адбыўся літаральна за хвіліну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула