БЕЛ Ł РУС

Дата чарговай сустрэчы кантактнай групы па Украіне невядомая

11.09.2014 / 13:29

На гэты час дата наступнай сустрэчы кантактнай групы па Украіне ў Мінску невядомая, паведаміў сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Ён адзначыў, што беларускі бок неаднойчы арганізоўваў сустрэчы групы ў Мінску, але рашэнне правесці чарговую сустрэчу прымаюць удзельнікі групы. Калі такое рашэнне будзе прынятае, беларускі бок гатовы арганізаваць умовы для перамоў, падкрэсліў Мірончык. «Цяпер ад бакоў, прадстаўленых у кантактнай групе, да нас не паступала адпаведнай інфармацыі», — дадаў прэс-сакратар МЗС. 

Нагадаем, на папярэднім пасяджэнні кантактнай групы па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу, якое прайшло ў Мінску 5 верасня, прадстаўнік афіцыйнага Кіева і самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік дасягнулі шэрагу дамоўленасцяў. Асноўныя палажэнні перамір'я ўстанаўліваюць спыненне баявых дзеянняў і абмен палоннымі. Тады ж удзельнікі сустрэчы дамовіліся сабрацца праз 7-8 дзён (гэта значыць, у канцы гэтага тыдня). 

Улады Украіны на перамовах прадстаўляў экс-прэзідэнт краіны Леанід Кучма, Расію — пасол РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў, сепаратыстаў Данбаса — прэм'ер і віцэ-прэм'ер ДНР Аляксандр Захарчанка і Андрэй Пургін, а таксама прэм'ер і кіраўнік парламента ЛНР Ігар Плотніцкі і Аляксей Каракін. Ад АБСЕ на сустрэчы прысутнічала афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Хайдзі Тальявіні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула